Канцэрн "Белляспаперпрам" павінен стаць цэнтрам аўдыту  тэхналогій, якія ўжываюцца ў дрэваапрацоўцы. Пра гэта сёння журналістам заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў.

Мікалай Снапкоў праінфармаваў, што падчас нарады аб актуальных пытаннях развіцця арганізацый дрэваапрацоўкі, якое адбылося сёння ў кіраўніка дзяржавы, Адміністрацыя Прэзідэнта ўнесла некалькі блокаў прапаноў.

Так, "Белляспаперпрам" павінен перастаць быць адміністрацыйнай адзінкай, лічаць у Адміністрацыі Прэзідэнта.
"Канцэрн павінен стаць цэнтрам кампетэнцыі, аўдыту тэхналогій, што прымяняюцца на прадпрыемствах. Ён павінен аб'яднаць бізнес-працэсы, звязаныя з развіццём дрэваапрацоўкі ўнутры краіны", - адзначыў Мікалай Снапкоў.

Што тычыцца Беларускай лясной кампаніі, то яна ў сваю чаргу павінна перастаць быць праслойкай паміж вытворцам і атрымальнікам кантракту. У Адміністрацыі Прэзідэнта бачаць прызначэнне кампаніі ў тым, каб яна ўзначаліла маркетынгавую працу, сама займалася пошукам кантрактаў і перш за ўсё была зацікаўлена ў тым, каб на 100% загружаць вытворчыя магутнасці.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта звярнуў увагу, што поўная загрузка прадпрыемстваў "Белляспаперпрама" дазволіць перапрацоўваць толькі палову  драўніны, якая нарытоўваецца у краіне.

Для асваення астатніх рэсурсаў неабходна прыцягваць інвестара, прычым такога, які зоймецца глыбокай перапрацоўкай лесу. Рэалізацыя гэтых прапаноў паспрыяе паспяховаму развіццю прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі, дазволіць павялічыць аб'ём прадукцыі з высокім дабаўленым коштам, падкрэсліў Мікалай Снапкоў.
БелТА
Відэа тэлеканала "Беларусь-1"