Каманда знаўцаў ААТ «Светлагорскі ЦКК» атрымала перамогу ў інтэлектуальным конкурсе гульні «Што? Дзе? Калі?», які прайшоў 26 чэрвеня ў Магілёве па ініцыятыве Беларускага прафсаюза работнікаў лесу.
Камандзе-пераможцы уручаны спецыяльны прыз - стылізаваная сава, дыплом і грашовая прэмія.
2-е месца заняла таксама каманда канцэрна - РУП «Завод газетнай паперы», 3-е месца ў Магілёўскага ДВЛГА Мінлясгаса.
Усяго ў гульні прынялі ўдзел 15 каманд: ад канцэрна "Белляспаперпрам", Мінлясгаса і ГПУ «НП «Белавежская пушча».
Усе арганізацыі аб'ядноўвае Беларускі прафсаюз работнікаў лесу.
На фота (злева направа): старшыня Рэспубліканскага камітэта беларускага прафсаюза работнікаў лесу Чэслава Гоева, члены каманды-пераможцы ААТ "Светлагорскі ЦКК" і вядучы гульні Сяргей Буян.