Сёння на базе ААТ "Івацэвічдрэў" праходзіць абласны чэмпіянат Брэсцкай вобласці сярод вальшчыкаў лесу "Лесаруб-2015".
Удзел у спаборніцтвах прымаюць чатыры каманды арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам", размешчаных на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.
Акрамя таго, сёння пад кіраўніцтвам старшыні канцэрна Юрыя Назарава адбудзецца пасяджэнне аргкамітэта рэспубліканскага чэмпіянату "Лесаруб-2015", які пройдзе ў верасні ў Пінску.