На базе ААТ «Плешчаніцлес» адбыўся абласны чэмпіянат вальшчыкаў лесу арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам", размешчаных у Мінскай вобласці.
Спаборніцтвы прайшлі з мэтай адбору каманд для ўдзелу ў рэспубліканскім чэмпіянаце «Лесаруб-2015», які пройдзе ў жніўні ў Пінску.
Акрамя каманды гаспадароў на старт выйшлі вальшчыкі РУП «Навасвержанскі лесазавод» і запрошаныя каманды кандыдатаў у зборную каманду канцэрна з ААТ «Мастоўдрэў» і ААТ «ФанДАК».
Пераможцам у асабістым першынстве з вынікам 1637 ачкоў стаў прадстаўнік каманды ААТ «Плешчаніцлес» Анатоль Андрон, другое месца заняў Сяргей Целеш - 1533 ачкі (ААТ «ФанДАК»), трэцяе - Віктар Ганчук - 1528 ачкоў (ААТ «Магілёўдрэў»).
У агульнакамандным заліку трэці раз запар кубак за 1 месца заваявала каманда ААТ "ФанДАК" - 4192 ачкі.
Каманда РУП «Навасвержанскі лесазавод», якая упершыню прыняла ўдзел у падобных спаборніцтвах, з вынікам 3922 ачка заняла другое месца, апярэдзіўшы ўжо тытулаваную каманду ААТ «Мастоўдрэў», у якой 3729 ачкоў. Спаборніцтвы ў каманднай эстафеце прайшлі пад праліўным дажджом, разам з тым каманды паказалі высокія вынікі:
1 месца - ААТ «Плешчаніцлес» - 1110 ачкоў
2 месца - ААТ «ФанДАК» - 1093 ачкоў
3 месца - ААТ «Мастоўдрэў» - 1014 ачкоў
4 месца - РУП «Навасвержанскі лесазавод» - 958 ачкоў