Абноўленыя прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" сёння ўносяць важкі ўклад у забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання лесасыравінных рэсурсаў і павышэнне эфектыўнасці працы лесапрамысловага комплексу краіны.
Мадэрнізаваныя прадпрыемствы канцэрна - гэта высокатэхналагічныя вытворчасці, дзе за кошт выкарыстання самых сучасных тэхналогій забяспечваецца глыбокая перапрацоўка драўніны, а значыць і эканамічна эфектыўнае выкарыстанне наяўных у краіне запасаў лясных рэсурсаў. Прадпрыемствы вырабляюць прадукцыю з высокім дабаўленым коштам. Арганізаваны выпуск шырокай лінейкі драўняных пліт (ДСП, ДВП, МДФ / ХДФ), фанеры розных марак, падлогавых ламініраваных пакрыццяў, мэблі, піламатэрыялаў, драўляных дамоў, драўнянага паліва, цэлюлозы, розных відаў папер і кардона.
Шэраг прадпрыемстваў вырабляюць інавацыйную прадукцыю. Напрыклад, РУП «Мазырскі ДОК» адзіны ў краінах СНД і адзін з нямногіх у Еўропе выпускае ізаляцыйныя драўнянавалакністыя пліты. ААТ «Мастоўдрэў» адзіны ў краіне вытворца шырокафарматнай і вадастойкай фанеры. ААТ «Светлагорскі ЦКК» - адзіны вытворца сульфатнай беленай цэлюлозы. У г. Шклове пабудаваны Завод газетнай паперы, які сёння гатовы цалкам задаволіць беларускіх выдаўцоў газет.
Прадпрыемствы канцэрна таксама кансалідавана з'яўляюцца самым буйным вытворцам мэблі ў рэспубліцы. Яны выпускаюць больш за траціну ўсёй мэблі ў краіне. Больш за палову мэблевай прадукцыі прадпрыемстваў экспартуецца. Мэблевыя вытворчасці канцэрна аснашчаны высокатэхналагічным абсталяваннем, што дазваляе, пры выкарыстанні ўласнай сыравіны, намаганнямі вопытных і майстэрскіх рабочых, інжынераў, канструктараў і дызайнераў ствараць камфартабельную бытавую і спецыяльную мэблю.