Актуальныя пытанні ідэалагічнай работы на прадпрыемствах канцэрна "Белляспаперпрам", а таксама пытанні ўзаемадзеяння арганізацый са сродкамі масавай інфармацыі, выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў і сацыяльных сетак будуць разгледжаны сёння на семінары ў Мінску.
Да ўдзелу ў семінары запрошаны намеснікі кіраўнікоў прадпрыемстваў па ідэалагічнай працы.
На парадку таксама пытанні сумеснай працы адміністрацый прадпрыемстваў і прафсаюзных камітэтаў па падтрыманні ў калектывах спрыяльнага маральна-псіхалагічнага клімату і выкананню паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Будуць таксама зроблены акцэнты на якасці афармлення нагляднай інфармацыі ў арганізацыях, правілах выкарыстання дзяржаўнай сімволікі.
Не застануцца без увагі і пытанні выбарчай кампаніі. Як правіла, ідэалагічныя работнікі з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі ў арганізацыі працы выбарчых участкаў і выбарных камісій.
Па выніках семінара будуць выпрацаваны адпаведныя рэкамендацыі для практычнага выкарыстання ў працы.