Урад дасць Беларусбанку гарантыю па крэдыту Светлагорскаму ЦКК на завод сульфатнай беленай цэлюлозы. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №708 ад 24 жніўня 2015 года.

Урад прадаставіць ААТ "АБ "Беларусбанк" у бягучым годзе гарантыю ў пагашэнні крэдыту і выплаце часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам, выдадзеных банкам адкрытаму акцыянернаму таварыству "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат".

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №708 ад 24 жніўня 2015 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Гаворка ідзе пра крэдыт прадпрыемству для забеспячэння пробнага выпуску прадукцыі і выхаду на праектную магутнасць завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы магутнасцю 400 тыс. т у год, а таксама папаўнення абаротных сродкаў у беларускіх рублях у суме, эквівалентнай $ 14 633,4 тыс. на дату заключэння крэдытнага дагавора.

Персанальная адказнасць за мэтавае выкарыстанне сродкаў крэдыту, своечасовае яго пагашэнне і выплату працэнтаў за карыстанне ім ўскладзена на генеральнага дырэктара Светлагорскага ЦКК, кантроль за выкананнем дакумента - на Беларускі вытворча-гандлёвы канцэрн лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці.

Пастановай таксама ўносяцца змены і дапаўненні ў шэраг дакументаў Савета Міністраў, у прыватнасці якія датычацца мер па рэалізацыі арганізацыямі дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці інвестыцыйных праектаў у 2015 годзе. Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

http://www.belta.by/newscompany/view/pravitelstvo-predostavit-belarusbanku-garantiju-po-kreditu-svetlogorskomu-tskk-na-zavod-sulfatnoj-160082-2015/