Пытанні павышэння эфектыўнасці продажаў мэблі айчыннай вытворчасці на сучасным этапе будуць разгледжаны ў ходзе дзелавой канферэнцыі "Рынак патрабуе перазагрузкі», якая пройдзе ў рамках міжнароднай выставы-кірмашу «Мэбля-2016».
Дадзеная канферэнцыя стане ключавым мерапрыемствам дзелавой праграмы мэблевага форуму, які збярэ больш за 200 вытворцаў мэблі.
На працягу трох дзён з 16 па 18 верасня на выставе будуць праходзіць шматлікія семінары і майстар-класы, на якіх вопытныя спецыялісты ў сферы маркетынгу будуць дзяліцца сваім вопытам продажаў з вытворцамі мэблі.
Першы дзень канферэнцыі будзе прысвечаны онлайн-маркетынгу, другі - метадам павышэння эфектыўнасці продажаў, трэці - арганізацыі рэкламы.
Акрамя таго, у рамках гэтага маштабнага мэблевага форуму пройдзе шэраг рабочых нарад з органамі кіравання гандлем аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, на якіх таксама будуць разгледжаны пытанні насычэння спажывецкага рынку Беларусі мэбляй айчыннай вытворчасці.
Яркім момантам выставы стане ўзнагароджанне пераможцаў двух конкурсаў, якія пройдуць сярод вытворцаў мэблі. Будзе абвешчана лепшае мэблевае прадпрыемства года і лепшая мэбля года.
Таксама ў рамках выставы адбудзецца першы сход членаў Беларускай асацыяцыі мэбельшчыкі і дрэваапрацоўшчыкаў, якая ствараецца ў нашай краіне па ініцыятыве канцэрна «Белляспаперпрам».
У склад асацыяцыі ўвойдуць вытворцы мэблі розных формаў уласнасці, якія зацікаўлены ў кансалідаваным развіцці мэблевага бізнесу Беларусі і павелічэнні яго ўнёску ў эканоміку дзяржавы.