Перамогу ў рэспубліканскім чэмпіянаце «Лесаруб-2015» атрымала каманда Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання.
На другім месцы - каманда ЗАТ «Холдынгавая кампаніят«Пінскдрэў», на трэцім - ААТ «Івацэвічдрэў».
Усяго за перамогу змагаліся 13 каманд, у тым ліку і каманда з Украіны. Удзел у спаборніцтвах прынялі 43 вальшчыка лесу і 21 аператар лесанарыхтоўчых машын.
Лепшым лесарубам у абсалютным заліку стаў Сяргей Шкудров, які прадстаўляў Мінскае ДВЛГА. На другім месцы ў асабістым першынстве Анатоль Андрон з ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў», на трэцім Мікалай Ярошык з Мінскага ДВЛГА.
Перамогу ў намінацыі «Лепшы аператар гідраманіпулятара» атрымаў Павел Алексіевіч з ААТ «Гомельдрэў».
У намінацыі «Лепшы машыніст фарвардэра» перамог Павел Кашавар з ААТ «Рэчыцадрэў».
«Лепшым машыністам харвестэра» стаў Сяргей Целеш з ААТ «ФанДАК».
Перамогу ў самым складаным практыкаванні «Валка лесу» атрымаў Віктар Ганчук з ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў».
На другім месцы - яго калега Анатоль Андрон, на трэцім - Аляксандр Абрамчук з ААТ «Івацэвічдрэў».
Лепшым сярод юніёраў стаў Ілля Домашкин з каманды АТ «Матор-Січ» (Украіна). У каманднай эстафеце перамаглі вальшчыкі Мінскага ДВЛГА. На другім месцы - каманда ААТ «ФанДАК», на трэцім - ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў».
Усе пераможцы чэмпіянату ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі і каштоўнымі прызамі.
Пераможца ў абсалютным заліку ганараваны прэміі ў памеры 15 млн. рублёў. Каманды, якія занялі першыя месцы ў эстафеце і камандным заліку, узнагароджаны кубкамі чэмпіянату.
Узнагароджваючы пераможцаў чэмпіянату, старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юры Назараў адзначыў, што праца лесанарыхтоўшчыкаў заўсёды асабліва шанавалася, і будзе шанавацца ў лесапрамысловым комплексе. Бо менавіта ад таго, якой якасці будзе пастаўлена драўняная сыравінау на дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, залежыць якасць гатовай прадукцыі. Таму чэмпіянаты лесарубаў - гэта ў першую чаргу ўяўленне апошніх дасягненняў лесанарыхтоўчай вытворчасці, бяспечных прыёмаў і метадаў якаснай працы з драўнянай сыравінай.
Тыя балы, якія набралі не толькі пераможцы, але іншыя ўдзельнікі спаборніцтваў сталі доказам таго, што ў лесе працуюць сапраўдныя прафесіяналы.
Кіраўнік ведамства павіншаваў усіх, хто прадэманстраваў найлепшыя вынікі і высокі ўзровень прафесіяналізму, і пажадаў усім дасягнення вялікіх поспехаў не толькі ў падобных спаборніцтвах, але і ў штодзённай карпатлівай працы на лясных дзялянках.