Інтэр'еры новага таджыкскага палаца «Ісціклол», у якім праходзіць саміт АДКБ, упрыгожыла беларуская мэбля вытворчасці ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў».
Бліскучы палац «Ісціклол» рыхтуецца прыняць саміт АДКБ. У савецкія часы тут размяшчалася выстава дасягненняў народнай гаспадаркі Таджыкістана. А пасля рэканструкцыі дзверы ўпершыню адкрылі для беларускіх журналістаў.
Раскошныя інтэр'еры палаца дапаўняе мэбля з Пінска. Прадпрыемства «Пінскдрэў» у жорсткай барацьбе выйграла тэндэр на мільён долараў.
Цяпер усё - ад, здавалася б, звычайных крэслаў да раскошных канап - зроблена ў Беларусі. Месяц сышоў толькі на распрацоўку мэблевага дызайну шматлікіх залаў комплексу. Гаспадары працай засталіся задаволеныя.