Сёння на Футбольным манежы ў рамках выставы «Мэбля-2016» будзе абвешчана Лепшае мэблевае прадпрыемства года.
У 15.00 у выставачным павільёне Футбольнага манежа адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў штогадовага агляду-конкурсу мэблевых арганізацый канцэрна «Белляспаперпрам».
Пераможцы будуць вызначаны ў чатырох намінацыях:
"Лепшае мэблевае прадпрыемства года"
"Лепшы дызайн мэблі"
"Лепшае функцыянальнае рашэнне і якасць мэблі"
"Лепшая мэблевая экспазіцыя".
У конкурсе ўдзельнічаюць каля 20 мэблевых прадпрыемстваў. Дадзены агляд-конкурс праводзіцца канцэрнам штогод з мэтай стымулявання пашырэння выпуску новых мадэляў мэблі падвышанай камфартабельнасці і архітэктурна-мастацкага ўзроўню, павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці мэблі на сусветным рынку, укаранення новых эфектыўных матэрыялаў і прагрэсіўных тэхналогій.