Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Юрый Назараў павіншаваў працаўнікоў галіны з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу.
Паважаныя калегі, работнікі лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці!
Поспехі нашай галіны складваюцца з працы шматтысячнага калектыву. Гэта людзі, рукамі якіх нарыхтоўваюцца мільёны кубаметраў драўніны, гэта работнікі лесапільных і дрэваапрацоўчых вытворчасцей, мэблевых і цэлюлозна-папяровых прадпрыемстваў, гандлёвых арганізацый. Праца кожнага чалавека заслугоўвае пашаны і павагі. Сёння арганізацыі канцэрна - гэта ўжо якасна новыя прадпрыемствы, якія дзякуючы рэалізацыі інвестыцыйных праектаў укаранілі ў практыку новыя тэхналогіі, паднялі культуру вытворчасці, палепшылі ўмовы працы.
Дзякуючы важкай падтрымцы дзяржавы і плённай працы шматтысячнага калектыву галіны, пабудаваны новыя заводы, мадэрнізаваны існуючыя вытворчасці, наладжаны выпуск новых відаў прадукцыі, і самае галоўнае захаваны працоўныя калектывы, людзі забяспечаны працай.
Вядома, не абыходзіцца без праблем. Але я ўпэўнены, што тыя вопыт і веды, якімі валодаюць работнікі прадпрыемстваў, дапамогуць пераадолець любыя цяжкасці, вырашыць самыя складаныя задачы і дамагчыся жаданага выніку. Перакананы, што кіраўнікам і спецыялістам прадпрыемстваў канцэрна па сілах рэалізаваць самыя смелыя планы і ўвасобіць у жыццё ўсе, што было задумана. Аб'яднаўшы намаганні, прыклаўшы ледзь больш працы да вырашэння задач, мы даб'емся поспеху, і пойдзем у сваім развіцці далей.
Таму я шчыра жадаю ўсім поспехаў у добрых пачынаннях, новых магчымасцяў для рэалізацыі жыццёвых планаў, аптымізму і дабрабыту. І няхай ваш нялёгкая і нястомнаяю праца знойдзе шырокі водгук і падтрымку ў сэрцах вашых родных, блізкіх і ўсіх грамадзян дзяржавы.
Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Ю.В. Назараў