ААТ "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс" прызнана "Лепшым мэблевым прадпрыемствам-2015". На выставе-кірмашы "Мэбля-2016" падведзены вынікі конкурсу сярод мэблевых прадпрыемстваў Беларусі.
Дадзены агляд-конкурс штогод праводзіцца канцэрнам "Белляспаперпрам" з мэтай стымулявання пашырэння выпуску новых мадэляў мэблі падвышанай камфартабельнасці і архітэктурна-мастацкага ўзроўню, павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці мэблі на сусветным рынку, укаранення новых эфектыўных матэрыялаў і прагрэсіўных тэхналогій.
Пераможцаў конкурсу ўзнагародзіў старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Юрый Назараў.
У конкурсе чатыры намінацыі: "Лепшае мэблевае прадпрыемства года", "Лепшы дызайн мэблі", "Лепшае функцыянальнае рашэнне і якасць мэблі", "Лепшая мэблевая экспазіцыя".
Галоўная намінацыя конкурсу "Лепшае мэблевае прадпрыемства года". Па рашэнні журы пераможцам у ёй прызнана ААТ "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс". Гэта вядучы вытворца мяккай мэблі ў Рэспубліцы Беларусь.
У намінацыі "Лепшы дызайн мэблі" перамагло ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў».
У намінацыі "Лепшае функцыянальнае рашэнне і якасць мэблі" - ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Слоніммэбля».
У намінацыі "Лепшая мэблевая экспазіцыя" - ЗАТ «Маладзечнамэбля».