УП "Гомельшпалеры" канцэрна "Беллеспапрапрам" сустрэла восень перамогай у рэспубліканскім прафесійным конкурсе «Лепшы будаўнічы прадукт года-2015».
Прадпрыемства перамагло ў намінацыі «Лепшы будаўнічы матэрыял (выраб) года», прадставіўшы конкурсу шпалеры вінілавыя на флізелінавай аснове ціснёныя рэльефныя маркі М-1 (мыюцца).
Гэта яшчэ адна нагода для УП "Гомельшпалеры" з гонарам заявіць аб высокай якасці прадукцыі, якая праходзіць штогадовыя прафесійныя экспертызы і даказвае сваё лідэрства. Яно дасягаецца шляхам пастаяннага ўдасканалення вытворчасці, павышэння якасці выпускаемай прадукцыі, адпаведнай беларускім і міжнародным стандартам якасці ISO 9000.
Дзякуючы прагрэсіўнаму спосабе нанясення рэльефу шпалеры маюць якасную, даўгавечную структуру, прэзентабельны і вытанчаны выгляд. Прадстаўленая пазіцыя можа выкарыстоўвацца не толькі ў сухіх памяшканнях, але і ў памяшканнях з падвышанай вільготнасцю і ў халодныхпамяшканнях.
Шпалеры лёгка мыюцца, трывалыя, зносаўстойлівыя, не схільныя ўздзеянню сонечных прамянёў, слаба ўзгараюцца і экалагічна бяспечныя.
Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Гомельшпалеры" уваходзіць у склад холдынгу "Беларускія шпалеры" і з'яўляецца адным з найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў па вытворчасці шпалер. Выпускаемая ім прадукцыя карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на спажывецкіх рынках многіх краін. Лідзіруючыя пазіцыі ў сваёй галіне прадпрыемства падмацоўвае тэхналагічнымі перавагамі, высокай якасцю прадукцыі і шырокім асартыментам, які дае магчымасць шырокага выбару спажыўцам.
«Гомельшпалеры» надае вялікую ўвагу экалагічнасці прадукцыі на ўзроўні сыравіны, тэхналогій і эксплуатацыі.