Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" экспартуюць каля 60% прадукцыі. Пра гэта паведаміў журналістам у час выставы "Дрэваапрацоўка-2015" намеснік старшыні канцэрна Міхаіл Касько.\"Доля экспарту сярод прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперпрам" складае каля 60%. Мы ажыццяўляем пастаўкі прадукцыі ў тыя рэгіёны, дзе няма лясоў, - краіны Сярэдняй Азіі, Іран, Азербайджан, Казахстан. Акрамя таго, прадукцыя канцэрна экспартуецца ў Польшчу, краіны Балтыі, Украіну", - сказаў Міхаіл Касько.
Ён падкрэсліў, што важным напрамкам для "Белляспаперпрама" з'яўляецца і праца на ўнутраным рынку. "Мы зараз актыўна займаем тыя пазіцыі, якія раней ішлі выключна па імпарту", - адзначыў намеснік старшыні.
Гаворачы аб мадэрнізацыі прадпрыемстваў "Белляспаперпрама", ён паведаміў, што іх выхад на праектную магутнасць плануецца ў пачатку 2016 года. Міжнародная выстава "Дрэваапрацоўка-2015" адкрылася сёння ў Мінску. Удзел у ёй прымаюць больш за 120 кампаній з Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Даніі, Італіі, Германіі, Славеніі, Турцыі, Польшчы, Францыі, Літвы, Украіны.
Пад скляпеннямі Футбольнага манежа прадстаўлена не толькі абсталяванне для апрацоўкі драўніны, але і спадарожныя тавары ад вытворцаў сусветнага ўзроўню.
Удзельнікі прадэманструюць шырокую гаму дрэваапрацоўчага абсталявання вядучых сусветных вытворцаў, пачынаючы з абсталявання для першаснай распілоўкі і сушкі драўніны і заканчваючы аўтаматызаванымі апрацоўчымі цэнтрамі і вытворчымі лініямі для мэблевай вытворчасці.