Своеасаблівае адраджэнне мэблевай вытворчасці адбываецца ў ААТ «ФанДАК» за кошт адраджэння традыцый у вырабе мэблі для дома.
Дрэваапрацоўчае прадпрыемства наладзіла выпуск мэблевых навінак, выкананых з масіва дуба і брашыраванай хвоі. Менавіта вытворчасцю такой мэблі калісьці гэтае прадпрыемства славілася на ўсёй постсавецкай прасторы.
Выкарыстоўваючы лепшыя традыцыі, натуральныя матэрыялы і сучасныя спосабы апрацоўкі драўніны, ААТ «ФанДАК» выпускае арыгінальную мэблю, якая вылучаецца на фоне астатняй.
Асабліва прывабнымі глядзяцца наборы мэблі для спальні і гасціных з масіва дуба з ручной разьбой і аздабленнем пацінай, якая падкрэслівае тэкстуру натуральнай драўніны.
З брашыраванай хвоі тут вырабляюць кухні. Мэбля збіраецца з асобных гатовых сегментаў рознага прызначэння. Кухня можа быць выпрацавана ў любым стылі з ужываннем многіх адценняў танальнасці і спалучэннем колераў.
Дзякуючы нестандартнаму і арыгінальнаму метаду апрацоўкі, такая мэбля служыць значна даўжэй, бо брашыраванне робіць паверхню ў тры разы больш устойлівай да вонкавых уздзеянняў. На такім драўляным вырабе вельмі цяжка пакінуць сляды ў выніку доўгай эксплуатацыі. Акрамя таго, на брашыраванай паверхні практычна не будзе прыкметна няроўнасцяў і драпін, якія з'яўляюцца пры выкарыстанні.
Мэбля з натуральнай драўніны стварае асаблівую атмасферу і ўтульнасць у доме.
Падрабязнасці на сайце: http://fandok.com/katalog/cat/spalni