ААТ "Буддэталі" асвойвае выпуск новых відаў прадукцыі з драўніны. Прадпрыемства пачало вырабляць драўляныя вокны і гаўбечныя дзверы.
Вокны і гаўбечныя дзверы вырабляюцца з адборнай драўніны іглічных парод з аздабленнем якаснымі лакафарбавымі матэрыяламі. Вокны гандлёвай маркі камплектуюцца фурнітурай вядучых нямецкіх вытворцаў.
Магчымая двухколерная афарбоўка акна, г.зн. розных колераў звонку і ўнутры памяшкання.
Для зручнасці заказчыкаў прадпрыемства аказвае паслугі па замеры, дастаўцы і ўстаноўцы вокнаў і дзвярэй.
Прадпрыемства ААТ «Буддэталі» з колькасцю супрацоўнікаў больш за 700 чалавек, якое спецыялізуецца на вытворчасці міжпакаёвых драўляных дзвярэй, мае магчымасць выпускаць дзверы не толькі з суцэльнага масіва іглічных парод, але таксама абліцаваныя натуральным шпонам, шпонам файн-лайн.
З непасрэдным удзелам высокакваліфікаваных спецыялістаў прадпрыемства дынамічна развіваецца ў перспектыўных напрамках, асвойваючы новае абсталяванне, новыя матэрыялы, новыя тэхналогіі.
ААТ «Буддэталі» (ТМ "Vi LARIO") станавілася неаднаразовым пераможцам такіх прэстыжных конкурсаў, як «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», «Лепшая мэбля Беларусі», «Лепшы будаўнічы прадукт года».
Прадпрыемства ўваходзіць у склад канцэрна"Белляспаперпрам".