Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб перадачы актываў базавых прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі Банку развіцця па выніках праведзенай нарады.
Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сяргей Румас расказаў, што ў адпаведнасці з указам № 257 ад 24 чэрвеня 2015 года Банк развіцця правёў незалежны аналіз бізнес-планаў усіх дзевяці базавых прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі. По выніках гэтага аналізу было вынесена тры станоўчых заключэння, што з'явілася падставай для прыёму ва ўпраўленне актываў трох прадпрыемстваў - ААТ "Мастоўдрэў", ААТ "Віцебскдрэў" і РУВП "Навасвержанскі лесазавод".
Як адзначыў Сяргей Румас, шэсць пакінутых прадпрыемстваў маюць пэўны патэнцыял і могуць выйсці на рэнтабельную працу, аднак у тэрміны, устаноўленыя ўказам № 257, яны не ў стане цалкам пагасіць наяўную крэдытную запазычанасць.
"Перспектыва гэтых шасці прадпрыемстваў была сёння тэмай разгляду на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. У выніку дыскусій Прэзідэнт прыняў рашэнне аб тым, што гэтыя шэсць прадпрыемстваў таксама будуць перададзены ад камерцыйных банкаў у Міністэрства фінансаў з перадачай кіравання Банку развіцця", - адзначыў старшыня праўлення.
"Мы спадзяемся, што ў бліжэйшы час завершым арганізацыйную працу з камерцыйнымі банкамі па прыёмцы ў кіраванне гэтых актываў", - дадаў Сяргей Румас.