Перад найважнейшай галіной у эканоміцы стаяць задачы па імпартазамяшчэнню, пошуку новых рынкаў і забеспячэнню рэнтабельнай працы прадпрыемстваў. Гэта было агучана на ўчорашняй нарадзе ў Прэзідэнта па пытаннях працы дрэваапрацоўчай галіны рэспублікі.
Дрэваапрацоўка - на асаблівым кантролі ў кіраўніка дзяржавы. Стратэгія па яе развіццю не раз абмяркоўвалася на вышэйшым узроўні. Гэта нарада праходзіла ў ключы фінальнай, далей - толькі вынік - адзначыў Прэзідэнт.
На парадку план перазагрузкі. Кіраўнік дзяржавы падтрымаў ініцыятыву ўрада па перадачы найбуйнейшых прадпрыемстваў у вядзенне Банка развіцця.
Відэа тэлеканала "Беларусь 1"