Старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік наведаў прадпрыемства канцэрна "Гомельшпалеры".
Ён азнаёміўся з дзейнасцю вытворчага унітарнага прадпрыемства і сустрэўся з працоўным калектывам. 
Прадпрыемства "Гомельшпалеры" з'яўляецца адным з найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў па вытворчасці шпалер. Выпускаемая ім прадукцыя карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на спажывецкіх рынках многіх краін. Лідзіруючыя пазіцыі ў сваёй галіне прадпрыемства падмацоўвае тэхналагічнымі перавагамі, высокай якасцю прадукцыі і шырокім асартыментам, які дае магчымасць шырокага выбару спажыўцам. «Гомельшпалеры» надае вялікую ўвагу экалагічнасці прадукцыі на ўзроўні сыравіны, тэхналогій і эксплуатацыі. 
Прадукцыя: 
• папяровыя шпалеры: гафрыраваныя, дуплексныя, водатрывалыя, металізаваныя, пенообои 
• вінілавыя шпалеры: вініл гарачага ціснення, трафарэтны вініл, вініл хімічнага ўспеньвання 
• будаўнічыя бабіны 
• сурвэткі гаспадарча-бытавыя 
• метаспан