Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны работнікі прадпрыемстваў канцэрна «Белляспаперпрам». Адпаведная пастанова ўрада апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале (№953 ад 2015/11/16).
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінскай вобласці гэтай ганаровай узнагароды ўдастоены намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічнаму развіццю і тэхналогіі - галоўны тэхнолаг ЗАТ «Маладзечнамэбля» ЖАНКЕВІЧ Аляксандр Вітальевіч.
За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта «Тэхнічнае перааснашчэнне і рэканструкцыя ААТ " Папяровая фабрыка "Спартак" ганаровай узнагароды ўдастоены намеснік галоўнага энергетыка прадпрыемства СУЛКОЎСКІ Эдуард Феліксавіч.