Мэблевыя прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» запускаюць пераднавагоднюю кампанію па распродажу сваёй прадукцыі з вялікімі зніжкамі.
Першым стартуе вядучы вытворца мэблі з масіва драўніны ААТ «Гомельдрэў». Фабрыка праводзіць 27 лістапада акцыю «Чорная пятніца». Праўда, толькі ў сваіх фірмовых крамах у г. Гомелі. Чакаюцца беспрэцэдэнтныя зніжкі на ўсю мэблю.
Месцы продажаў: "Дом мэблі", вул. Савецкая, 97/2; "Везувій", вул. Севастопальская, 61.
Падрабязнасці тут: http://www.gomeldrev.by
Фінальны распродаж сезону праводзіць ААТ "Бабруйскмэбля". На калекцыі, якія ўжо не будуць вырабляцца ў 2016 годзе, абвешчаныя зніжкі ў 50%.
Пералік акцыйнай мэблі тут: http://www.bobruiskmebel.by
Шэраг адмысловых акцый па традыцыі будзе праводзіць адзін з вядучых вытворцаў кухняў СТАА "ЗОЎ-ЛенЕўрамэбля». Аб'явы пра акцыі будуць публікавацца на сайце кампаніі: http://www.zov.by
ЗАТ «Маладзечнамэбля» прадае шэраг калекцый са зніжкай 30%. Акцыя дзейнічае ў фірмовай гандлёвай сеткі вытворцы. Падрабязнасці тут: http://www.molodechnomebel.by
Вядучы вытворца мяккай мэблі ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» абвясціў акцыю "Мэблевая Каляды". Бяры зараз - плаці потым». З 14 лістапада па 31 снежня ў крамах вытворцы можна будзе купіць мэблю ў растэрміноўку без першапачатковага ўнёску.
Падрабязнасці пра акцыю тут: http://www.pinskdrev.by/news/2843
ААТ «Рэчыцадрэў» зніжае на 30% кошты на мэблю з шпону. Узоры тут: http://rechdrev.by/Uploads/Novosti/Akziya/Din.pdf
ААТ «Лідская мэблевая фабрыка» 29 лістапада прыме ўдзел у «Адзіным дні зніжак». Пакупнікоў чакаюць розныя зніжкі на пэўную мэблю. Калекцыі можна паглядзець на сайце: http://www.lidamebel.by
Падобныя акцыі правядуць практычна ўсе прадпрыемствы канцэрна.
Варта адзначыць, што ўсе арганізацыі, якія ўваходзяць у склад дзяржаўнага канцэрна «Белляспаперпрам», з'яўляюцца адказнымі вытворцамі і праводзяць чыстыя акцыі. Гэта значыць, што не дапускаецца правядзенне нядобрасумленных акцый, калі аб'яўляюцца ўяўныя зніжкі, а тавары на самай справе прадаюцца па завышаных або раней дзеючым цэнах.
Нашы прадпрыемствы гарантуюць не толькі якасць прадукцыі, але і сумленную працу з пакупнікамі!