Дэлегацыя канцэрна «Белляспаперпрам» прымае ўдзел у Міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы развіцця лясной комплексу», якая праходзіць у Волагдзе ў рамках юбілейнай ХХ Міжнароднай выставы «Расійскі лес».
Канферэнцыя пачынае сваю працу сёння ў Валагодзкім дзяржаўным універсітэце. Заўтра, 2 снежня, адбудзецца адкрыццё выставы і шэраг круглых сталоў і семінараў, у якіх актыўны ўдзел прымуць прадстаўнікі беларускага лесапрамысловага комплексу. Дэлегацыю ўзначальвае намеснік старшыні канцэрна «Белляспаперпрам» Міхаіл Касько. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў канферэнцыі пытанні рэалізацыі прыярытэтных інвестыцыйных праектаў у галіне асваення лясоў, сучасныя тэндэнцыі развіцця лясной навукі і адукацыі, шляху развіцця ляснога комплексу і роля міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы.
У ходзе работы канферэнцыі і выставы ў беларускай дэлегацыі запланаваны дзелавыя сустрэчы з партнёрамі з Валагодскай вобласці з мэтай абмеркавання пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юры Назараў па рашэнні ўрада з'яўляецца адказнай асобай ад Рэспублікі Беларусь за рэалізацыю праграмы развіцця супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Валагодскай вобласці Расійскай Федэрацыі на 2014-2016 гады. Таму ў круг пытанняў, якія абмяркоўваюцца, ўвойдзе не толькі лесапрамысловы комплекс, але і больш шырокія тэмы супрацоўніцтва Беларусі з Валагодскай вобласцю.