У ААТ "Буддэталі" папоўніўся асартымент выпускаемай прадукцыі. Кампанія пачала вырабляць дэкаратыўны плінтус з кабель-каналам ва ўсіх колерах шпону файн-лайн і натуральнага шпону дуба.
У вытворчасці выкарыстоўваецца толькі якасная драўняная сыравінау. Цяпер у камплекце з дзвярнымі блокамі вытворчасці ААТ «Буддэталі» можна замовіць і неабходную колькасць ліштвы для афармлення памяшканняў.
Плінтус выпускаецца ў наступнай каляровай гаме: арэх, дуб, белены дуб, венге. Вышыня плінтуса можа быць 70 мм і 100 мм, даўжыня 2150 мм.
ААТ "Буддэталі" (гандлёвая марка Vi LARIO) неаднаразова станавілася лаўрэатам і пераможцам такіх прэстыжных конкурсаў, як "Лепшы будаўнічы прадукт года", "Лепшая мэбля Беларусі", "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь".
Прадукцыя прадпрыемства па вартасці ацэненая спажыўцамі, як унутры Беларусі, так і далёка за яе межамі. Яна пастаўляецца ў многія краіны свету: Расія (ад Смаленска да Якуціі), ўсе рэгіёны Казахстана, Азербайджан, Літва, Латвія, Эстонія, Германія, Данія, ЗША, Кіпр.
У 2015 годзе кампанія запусціла ў вытворчасць новыя мадэлі дзвярэй абліцаваныя шпонам файн-лайн пад гандлёвай маркай "Белавежскія".
На дадзены момант яна вырабляе больш за 46 мадэляў дзвярэй з розны фмінішным аздабленнем палотнаў.
Уся прадукцыя вытворчасці "Буддэталі" сертыфікавана па дзяржаўных стандартах Рэспублікі Беларусь. З 2000 года і па цяперашні час ААТ "Буддэталі" уваходзіць у склад канцэрна "Белляспаперпрам".