ААТ «Мастоўдрэў» нарошчвае аб'ёмы пастаўкі падлогавых ламініраваных пакрыццяў на ўнутраны рынак.
Яшчэ ў жніўні бягучага года прадпрыемства ўнутры рэспублікі рэалізавала толькі 306,8 кв. м новай прадукцыі, у верасні адгрузкі перавысілі 3,3 тыс. кв. м. Зараз штомесяц пастаўляецца 5-6 тыс. кв. м. У планах прадпрыемства нарасціць аб'ёмы паставак імпартазамяшчальнай прадукцыі яшчэ ў некалькі разоў.
Акрамя рэалізацыі новай прадукцыі будаўнічым прадпрыемствам рэспублікі, ААТ «Мастоўдрэў» цяпер прапрацоўвае ўмовы пастаўкі сваіх падлогавых ламініраваных пакрыццяў у рознічную сетку. У прыватнасці, у такія буйныя крамы, як «ОМА», «Мацярык», «Палас» і іншыя.
Засваенне вытворчасці ламініраваных падлогавых пакрыццяў прадпрыемства пачало з двух дэкораў (кветак), зараз дададзена яшчэ пяць. З улікам спажывецкага попыту асартымент будзе пашырацца.
Каб прадукцыя была больш прывабнай для пакупнікоў і ня гублялася на фоне імпартных аналагаў, ААТ «Мастоўдрэў» распрацавана новая маляўнічая ўпакоўка, якая падкрэсліць якасць і экалагічнасць беларускага ламінату.
Падрабязней на сайце вытворцы: http://www.mostovdrev.by/laminat.html