Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» планамерна нарошчваюць аб'ёмы рэалізацыі новых відаў прадукцыі на спажывецкім рынку рэспублікі.
Пастаўкі новай прадукцыі ўнутранага рынку рэспублікі дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы ажыццяўляюць у рамках пагаднення канцэрна «Белляспаперпрам» і Міністэрства гандлю, асноўнай задачай якога з'яўляецца насычэнне рынку таварамі айчыннай вытворчасці, у тым ліку імпартазамяшчальнымі.
Так, за студзень-кастрычнік бягучага года прадпрыемствы канцэрна паставілі на ўнутраны рынак рэспублікі на 56,8% больш драўнянавалакністых пліт (амаль 1,3 млн. кв. м), чым за аналагічны перыяд мінулага года. На 6,4% - да 10,5 тыс. умоўных куб. м павялічаны пастаўкі драўняна-стружкавых пліт (ДСП).
Варта адзначыць, што ўпершыню на рынак паступілі звыштонкія ДСП вытворчасці ААТ «ФанДАК», якія раней у Беларусі не вырабляліся. Іх таўшчыня можа складаць ад 2,5 мм да 6 мм. Яны выкарыстоўваюцца як абліцавальны матэрыял для ўнутранага аздаблення сцен, столяў, як сценавыя панэлі, як аснова для ламініраваных падлогавых пакрыццяў, у вытворчасці мэблі і будаўніцтве.
На 14,7% больш пастаўлена мэблі. Некаторыя вытворцы павялічылі продажу мэблі ўнутры рэспублікі ў некалькі разоў. Так ААТ «Лідская мэблевая фабрыка» - у 8 разоў, ААТ «Рэчыцадрэў» - амаль удвая, ААТ «Мінскпраектмэбля» - у 1,8 разы, ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Слоніммэбля» - у 1,6 разы.
Вырас попыт і на вырабы беларускай цэлюлозна-папяровай прамысловасці.