Беларуская мэбля і іншая прадукцыя дрэваапрацоўкі будзе прадстаўлена на Нацыянальнай выставе-кірмашы Рэспублікі Беларусь у Туркменістане, якая пройдзе ў г. Ашхабадзе 11-13 снежня 2015 г.
Свае дасягненні на гэтым высокім форуме прадставяць флагманы мэблевай галіны Беларусі ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў», ЗАТ «Маладзечнамэбля» і ААТ «Мінскмэбля», а таксама вытворца шырокага спектру прадукцыі дрэваапрацоўкі ААТ «Віцебскдрэў».
Экспартны патэнцыял дрэваапрацоўчай галіны Беларусі прадставіць УП «Беларуская лясная кампанія». На яе стэндзе наведвальнікі выставы змогуць убачыць узоры новых відаў прадукцыі, якія пачалі вырабляць мадэрнізаваныя прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» (драўняныя пліты, падлогавыя ламінаваныя пакрыцця і іншыя матэрыялы).
У цяперашні час прадпрыемства канцэрна «Белляспаперпрам» пастаўляюць у Туркменістан піламатэрыялы, драўнянавалакністыя і драўняна-стружкавыя пліты, фанеру, вокны, дзверы, запалкі, мэблю і іншую прадукцыю.
У 2014 годзе прадпрыемствы канцэрна экспартавалі ў гэтую краіну прадукцыі больш чым на 1,6 млн. долараў ЗША.