ААТ "Буддэталі" (ТМ "Vi LARIO") пачало вытворчасць садовых домікаў з прафіляванага бруса. Кампанія прапануе аднапавярховыя драўляныя дамы па эканамічнай цане.
Прадпрыемства забяспечвае поўны цыкл вытворчасці: ад нарыхтоўкі драўніны патрэбнай якасці да канчатковага прадукту - дома. Садовыя домікі не патрабуюць масіўнага дарагога падмурка і праектна-дазвольнай дакументацыі, што робіць іх даступнымі па цане.
Яны хутка ўзводзяцца і наогул не патрабуюць аздаблення, акрамя аздаблення лакафарбавымі матэрыяламі. Дом рэалізуецца ў 100-працэнтнай гатоўнасці да пражывання. Збіраецц дом у максімальна кароткія тэрміны.
Домікі вытворчасці ААТ "Буддэталі" абсалютна экалагічныя.
Больш падрабязна тут: http://vi-lario.com/news/~showNews/40