Выхаванцам Бабруйскай школы-інтэрната 16 снежня будуць уручаны падарункі ад канцэрна "Белляспаперпрам" у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».
Школу наведае намеснік старшыні канцэрна «Белляспаперпрам» Генадзь Дзікавіцкі. Ад імя работнікаў дрэваапрацоўчай прамысловасці Бабруйскай дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем слыху ён уручыць падарункавы сертыфікат на 75 адзінак мэблі (кніжныя шафы, кампутарныя сталы і прыложкавыя тумбачкі) на агульную суму каля 40 млн. рублёў.
У школе навучаецца і пражывае больш за 100 дзяцей. Школа забяспечвае атрыманне навучэнцамі ведаў на ўзроўнях агульнай базавай і сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з іх пазнавальнымі магчымасцямі, а таксама сацыяльную адаптацыю і інтэграцыю ў грамадства.
Канцэрн «Белляспаперпрам», як у рамках акцыі «Нашы дзеці», так і па меры неабходнасці на працягу года падтрымлівае гэту ўстанову адукацыю.
Прадстаўнікі ведамства з радасцю сустракаюцца з дзецьмі, прысутнічаюць на школьных святах і мерапрыемствах.