Старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юры Назараў ад імя работнікаў лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці рэспублікі павіншаваў калектыў Бабруйскага дзяржаўнага лесатэхнічнага каледжа з 85-гадовым юбілеем з дня заснавання.
Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды юбілейнай даты профільнай ўстановы адукацыі праходзяць у Бабруйску. Вітаючы ўдзельнікаў святочнага сходу, старшыня канцэрна адзначыў, што каледж увасабляе ў сабе лепшыя традыцыі лесатэхнічнай адукацыі ў Беларусі.
Ён уносіць важкі ўклад у вырашэнне актуальных пытанняў кадравага забеспячэння дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў рэспублікі.
Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж валодае высокапрафесійным выкладчыцкім складам і таленавітымі навучэнцамі. Сярод яго выпускнікоў мноства людзей, чые імёны складаюць гонар галіны, - падкрэсліў Юрый Віктаравіч, - яны аддаюць свае веды, вопыт і працу, як вядучым дрэваапрацоўчым заводам Беларусі, так і малым прадпрыемствам, эфектыўная работа якіх таксама важная для сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы.
Кіраўнік канцэрна пажадаў ветэранам, выкладчыцкаму складу, навучэнцам, усім работнікам каледжа добрага здароўя, асабістага шчасця, дабрабыту, росквіту, новых творчых поспехаў і здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.
З нагоды юбілею каледжа выкладчыкі былі адзначаны ўзнагародамі.
За шматгадовую плённую педагагічную дзейнасць, значны ўклад у падрыхтоўку інжынерных кадраў для дрэваапрацоўчых і мэблевых прадпрыемстваў Беларусі і ў сувязі з 85-годдзем з дня заснавання ўстановы адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж» Ганаровай граматай канцэрна «Белляспаперпрам» узнагароджаны загадчыца дзённым аддзяленнем Святлана Анатольеўна Новік і выкладчык Наталля Анатольеўна Лапата.