Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічнаму развіццю і тэхналогіі - галоўны тэхнолаг ЗАТ «Маладзечнамэбля» Аляксандр Жанкевич.
Ганаровую ўзнагароду за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінскай вобласці Аляксандру Жанкевичу ад імя ўрада краіны ўручыў старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юры Назараў. Звяртаючыся да калектыву фабрыкі, кіраўнік канцэрна адзначыў, што ЗАТ «Маладзечнамэбля» з году ў год пацвярджае сваё лідэрства ў мэблевай прамысловасці. Эфектыўная вытворчая дзейнасць, якасць выпускаемай прадукцыі, добрая маркетынгавая стратэгія і згуртаваны калектыў сапраўдных прафесіяналаў - галоўныя складнікі поспеху ЗАТ «Маладзечнамэбля».
Не сакрэт, што вялікія перамогі складваюцца з карпатлівай і руплівай працы кожнага, хто працуе ў камандзе. «Але, што хацелася б падкрэсліць, - сказаў Юрый Назараў. - Аснова любой вытворчасці - гэта тэхналогіі. Ад іх узроўню залежыць практычна ўсё. Калі яны не стаяць на месцы і ўвесь час развіваюцца, значыць, у прадпрыемства ёсць будучыня. Прыкладам таго, як павінны працаваць тэхнолагі на вытворчасці, з'яўляецца Аляксандр Вітальевіч Жанкевич. Тое, як ён змог арганізаваць вытворчасць, заслугоўвае самай высокай ацэнкі. Гэта граматны спецыяліст, выдатны арганізатар, чалавек, які практычна ўвесь свой працоўны шлях прысвяціў аднаму прадпрыемству і ўклаў у яго ўсю сваю энергію, вопыт і веды, і, упэўнены, яшчэ шмат чаго прынясе ў будучыні».