Старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юры Назараў сустрэўся з інжынерна-тэхнічнымі складам ЗАТ «Маладзечнамэбля».
Сустрэча з прадстаўнікамі працоўнага калектыву адной з вядучых мэблевых фабрык канцэрна адбылася ў рамках рабочай паездкі старшыні.
На кароткай нарадзе былі разгледжаны бягучыя пытанні вытворчай дзейнасці і планы прадпрыемства на 2016 год. Акрамя таго, старшыня канцэрна пабываў у цэхах фабрыкі. За больш чым 60-гадовую гісторыю фабрыка неаднаразова даказвала сваё лідэрства і аўтарытэт. Яе прадукцыю ведаюць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Мэбляй ЗАТ «Маладзечнамэбля» абстаўлены інтэр'еры многіх знакавых аб'ектаў рэспублікі. Адзін з яркіх прыкладаў Палац Незалежнасці. Гэта сведчыць аб прызнанні прадукцыі фабрыкі на самым высокім узроўні.
У прадпрыемства шмат узнагарод і дыпломаў розных беларускіх і міжнародных выстаў за дызайн, высокуюя якасць, шырокі вытворчы асартымент і высокі тэхнічны ўзровень вытворчасці.
Адна з апошніх узнагарод - ганаровае званне «Лідэр галіны» сярод дрэваапрацоўчых арганізацый рэспублікі, якім прадпрыемства адзначана Саюзам Нацыянальных бізнес-рэйтынгаў.
Варта таксама адзначыць перамогу ў Рэспубліканскім конкурсе спажывецкіх пераваг "Прадукт года-2015", перамогі ў конкурсах, якія штогод праводзіць канцэрн «Белляспаперпрам» і шэраг іншых годных узнагарод.
Гэта сведчыць аб тым, што ЗАТ «Маладзечнамэбля» з году ў год пацвярджае сваё лідэрства ў мэблевай прамысловасці. Эфектыўная вытворчая дзейнасць, якасць выпускаемай прадукцыі, пісьменная маркетынгавая стратэгія і згуртаваны калектыў сапраўдных прафесіяналаў - галоўныя складнікі поспеху «Маладзечнамэбля».
ЗАТ «Маладзечнамэбля» паспяхова вырашае асноўную задачу - павышэнне выпуску мэблі высокай якасці, якая карыстаецца ўстойлівым попытам у пакупнікоў.
64,8% прадукцыі прадпрыемства рэалізуецца на экспарт. Штомесяц экспартуецца мэблі на суму больш за 120 тыс. дал. ЗША.
Нягледзячы на падзенне аб'ёмаў вытворчасці, звязаных з негатыўнымі фактарамі на знешніх рынках, прадпрыемства працуе ўстойліва і забяспечвае здавальняючы ўзровень рэнтабельнасці вытворчасці.
Вопыт дадзенай фабрыкі старшыня канцэрна парэкамендаваў выкарыстоўваць і іншым вытворцам.