Арганізацыі канцэрна «Белляспаперпрам» у 2015 годзе аказалі установам адукацыі спонсарскую дапамогу на суму больш за 800 млн. рублёў.
У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" намеснік старшыні канцэрна «Белляспаперпрам» Генадзь Дзікавіцкі наведаў Бабруйскую дзяржаўную спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху і прыняў удзел у святочным ранішніку.
Для таго каб абстаноўка ў інтэрнаце была як мага больш набліжанай да хатняй і дзецям было ў ім утульна, канцэрн падарыў школе мэблю для навучальных класаў і спальных пакояў выхаванцаў (усяго 75 адзінак).
З падарункамі да дзяцей прыйшлі і прадстаўнікі прадпрыемстваў канцэрна, размешчаных у Бабруйску, "ФанДАК" і ЗАТ "Бабруйскмэбля".
Дзеці ў сваю чаргу прадэманстравалі свае таленты. Падрыхтаваны імі канцэрт стаў сапраўдным падарункам для дарослых. Песні, танцы і модны паказ адзення, пашытай сваімі рукамі, падарылі ўсім добры настрой і масу станоўчых эмоцый.
Па традыцыі ў перадсвяточныя дні прадстаўнікі ўсіх арганізацый канцэрна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах акцыі «Нашы дзеці». Не забываюць прадпрыемства аб падтрымцы дзяцей, шматдзетных сем'яў і ўстаноў адукацыі і на працягу года. У цэлым у 2015 годзе прадпрыемствамі канцэрна "Белляспаперпрам" аказана спонсарская дапамога дзіцячым установам і установам адукацыі на суму больш за 800 млн. рублёў. Сярод тых, каму дапамаглі дрэваапрацоўшчыкі ў гэтым годзе, шматлікія дзіцячыя садкі, школы, гімназіі, ліцэі, спартыўныя секцыі, а таксама Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт і Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж.
мерапрыемствы рэалізаваны ў ходзе правядзення ў Беларусі Года моладзі.