Канцэрн «Белляспаперпрам» і Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт плануюць у 2016 г. правядзенне 20 спецыяльных курсаў перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў арганізацый канцэрна.
Распрацаваны спецыяльныя праграмы, якія дазволяць ахапіць практычна ўсе напрамкі дзейнасці спецыялістаў прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці.
Гэта розныя тэхналогіі апрацоўкі драўніны, вытворчасці мэблі, плітных матэрыялаў, паперы, кардона, сталярных і іншых вырабаў. Не застануцца без увагі і такія важныя сферы, як эканоміка, ахова працы, маркетынг, лагістыка, кантроль якасці прадукцыі, энергазберажэнне, нармаванне працы, эксплуатацыя аўтаматызаванага дрэваапрацоўчага абсталявання і шэраг іншых актуальных тэм.
Праходжанне кіраўнікамі і спецыялістамі курсаў перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі садзейнічае развіццю вытворчасці і ўкараненню ў практыку лепшага і перадавога вопыту.