Прадстаўнікі канцэрна «Белляспаперпрам» увайшлі ў склад міжведамаснай групы па абароне інтарэсаў краіны ў сувязі з санкцыямі РФ супраць Украіны, якая створана ва ўрадзе.
Група створана для правядзення ацэнкі наступстваў і выпрацоўкі прапаноў па абароне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у сувязі з абмежавальнымі мерамі Расійскай Федэрацыі ў дачыненні да тавараў, якія адбываюцца з Украіны.
Яе ўзначаліў намеснік Прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. Міжведамаснай працоўнай групе даручана пры неабходнасці прыцягваць да працы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, і іншых арганізацый.
Міністэрству замежных спраў даручана ажыццяўляць арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці міжведамаснай працоўнай групы.
Каардынацыя работы па выкананні распараджэння ўскладзена на намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сямашкі.
Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада