Актывізацыя маркетынгавай дзейнасці і скарачэнне выдаткаў - асноўныя задачы прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамысловасці ў 2016 годзе. Пра гэта сёння заявіў старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юры Назараў на аператыўнай нарадзе ў канцэрне.
- Мадэрнізацыя прадпрыемстваў практычна завершана, асвоены выпуск новых відаў прадукцыі, дасягнуты ўсе неабходныя параметры яе якасці, цяпер галоўнае - зрабіць гэтую прадукцыю канкурэнтаздольнай па цане і навучыцца яе прадаваць, - адзначыў Юрый Назараў.
Ён таксама падкрэсліў, што стратэгічнай задачай маркетынгавай дзейнасці павінен быць экспарт, але пры гэтым унутраны рынак таксама патрабуе большай увагі. Па шэрагу таварных пазіцый ён часта больш прэміяльны, чым знешнія гандлёвыя пляцоўкі.
- Мы яшчэ недастаткова актыўна займаемся імпартазамяшчэннем, - заўважыў старшыня канцэрна. - У гэтым кірунку ў прадпрыемстваў яшчэ вельмі вялікі патэнцыял. Гэта тычыцца як драўнянай плітнага прадукцыі, мэблі, так і тавараў цэлюлозна-папяровай прамысловасці.
Яшчэ адзін важны напрамак - павышэнне эфектыўнасці лесанарыхтоўчай дзейнасці і забеспячэнне сыравінай дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.
У ліку найважнейшых задач - завяршэнне інвестыцыйных праектаў цэлюлозна-папяровай вытворчасці.
Гэтыя і іншыя задачы на 2016 год будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета канцэрна, якое адбудзецца ў бягучым месяцы. На ім па традыцыі будуць разгледжаны вынікі работы галіны ў 2015 годзе і вызначаны арыенціры на будучыню.