Шэраг мэблевых прадпрыемстваў канцэрна «Белляспаперпрам» працягвае правядзенне акцыйных распродажаў. У студзені яшчэ можна здзейсніць выгадную куплю мэблі якаснай фабрычнай вытворчасці.
Да 15 студзеня яшчэ дзейнічаюць скідкі на мэблю ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Слоніммэбля».
Да канца студзеня са зніжкай 35% яшчэ можна замовіць кухню вытворчасці СТАА "ЗОВ-ЛенЕўрамэбля".
Са зніжкай 18% і 30% можна купіць некаторыя наборы мэблі ЗАТ «Маладзечнамэбля». Акрамя таго, дадзеная фабрыка са студзеня бягучага года абвясціла новую акцыю. У яе фірмовых крамах можна аформіць мэблю ў растэрміноўку:
• корпусная мэбля ў растэрміноўку да 6 месяцаў;
• мяккая мэбля ў растэрміноўку да 12 месяцаў.
Растэрміноўка прадастаўляецца пры першапачатковым унёску 30%.
Да 31 студзеня дзейнічае акцыя ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» «Мэблевыя Каляды», сутнасць якой «Бяры цяпер - плаці потым».
Можна купіць мэблю ў растэрміноўку без першапачатковага ўнёску. Аплата за мэблю уносіцца праз месяц пасля куплі і дзеліцца роўнымі долямі ад сумы пакупкі на пэўную колькасць месяцаў (6, 9 або 12).
Ва ўсіх фірмовых крамах «Мэбля Пінскдрэў» пры поўнай адначасовай аплаце кошту пакупкі ў адным чэку ад 5 млн. бел. руб., можна атрымаць зніжку ў памеры 10%.