Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» у 2015 годзе павялічылі аб'ёмы рэалізацыі прадукцыі на спажывецкім рынку рэспублікі ў параўнанні з 2014 годам на 15,3%.
Найбольшы рост аб'ёмаў паставак дасягнуты па драўнянавалакністых пліт (ДВП) - на 39% да 1,4 млн. кв. метраў. Характэрна, што ў 2015 годзе ДВП на рынак пачатла пастаўляць уведзенае ў эксплуатацыю новая вытворчасць ААТ «Мастоўдрэў».
На 12,4% больш, чым у мінулым годзе рэалізавана драўняна-стружкавых пліт (ДСП) - 12,7 тыс. умоўных куб. метраў (у тым ліку звыштонкіх ДСП, якія пачалі вырабляцца на новым заводзе ААТ «ФанДАК»).
На 14,4% адбыўся рост рэалізацыі беларускім спажыўцам мэблі. Ёсць прадпрыемствы, якія павялічылі продажу мэблі ў 1,5-2 разы. Сярод іх ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Слоніммэбля», ААТ «Мінскпраектмэбля», ААТ «Рэчыцадрэў» і іншыя.
Два вытворцы запалак ААТ «Барысаўдрэў» і ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» павялічылі рэалізацыю і гэтай прадукцыі ўнутры рэспублікі на 13,1% - да 187 млн. каробак (першы на 13%, другі - на 0,1%).
Аднак агульны аб'ём рэалізацыі запалак у 2015 годзе знізіўся на 4,4%, так як іх перасталі вырабляць у ААТ «Гомельдрэў».
Што датычыцца паставак прадукцыі цэлюлозна-папяровай вытворчасці, то тут таксама ў цэлым адбыўся рост аб'ёмаў рэалізацыі - на 4,3%.
Шпалер рэалізавана на 19,6% больш, папяровых санітарных вырабаў - на 10,5%.
Зніжэнне адбылося толькі па сшыткам - на 17,2% менш, чым у 2014 годзе.
Пастаўкі тавараў унутранаму рынку рэспублікі прадпрыемствы ажыццяўляюць у адпаведнасці з пагадненнем паміж канцэрнам "Белляспаперпрам" і Міністэрствам гандлю, якое заключаецца штогод.
У 2016 годзе канцэрн ініцыюе далейшае павелічэнне аб'емаў рэалізацыі імпартазамяшчальнай прадукцыі на ўнутраным рынку рэспублікі.