ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры" экспартавала ў 2015 годзе кардонна-папяровай прадукцыі на суму больш за 6 млн даляраў, што на 44% больш за ўзровень 2014 года.
У натуральным выражэнні экспарт паперы і кардона вырас больш чым на 80% - да 8,6 тыс. тон. Асноўныя аб'ёмы кардонна-папяровай прадукцыі холдынг экспартаваў у Расію і Польшчу (на 4 млн дал. і 1,3 млн дал. адпаведна).
Акрамя таго, пастаўкі ажыццяўляліся ў Літву, Украіну, Арменію, Казахстан, Малдову і Латвію. Найбольшы аб';ём адгрузак вырабіў філіял холдынгу «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы», дзе ў 2014 годзе была праведзена мадэрнізацыя папяровай машыны. Гэта дазволіла значна пашырыць асартымент выпускаемай прадукцыі і павялічыць аб'ёмы вытворчасці ў два разы.
У цяперашні час на фабрыцы рэалізуецца яшчэ адзін інвестыцыйны праект па будаўніцтву завода па вытворчасці шматслойнага мелаванага і немелаванага відаў кардона магутнасцю 200 тыс. тон у год.
Рэалізацыю гэтага праекта плануецца ажыццявіць у 2016-2017 гг. Засваенне вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардона дазволіць не толькі скараціць імпарт гэтай прадукцыі з краін СНД, Еўропы, але і забяспечыць рост экспарту.
У цэлым, у склад холдынгу «Беларускія шпалеры» уваходзіць чатыры прадпрыемствы: УП "Гомельшпалеры", УП "Мінская шпалерная фабрыка", Філіял "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" і Філіял "Белкардон".
Яны вырабляюць шырокі асартымент паперы і кардона прамысловага прызначэння , шпалеры, офісную паперу, школьныя сшыткі, альбомы, папяровыя блокі і шэраг іншай кардонна-папяровай прадукцыі.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларускія шпалеры» уваходзіць у склад канцэрна «Белляспаперпрам».