Канцэрнам «Белляспаперпрам» і Міністэрствам замежных спраў распрацаваны і ўжо рэалізуецца узгоднены з урадам план сумесных дзеянняў па развіцці знешнегандлёвага, знешнеэканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва на 2016 год.
Асноўнай мэтай намечаных планам мерапрыемстваў з'яўляецца нарошчванне аб'ёмаў экспарту прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна.
Планам вызначана 10 ключавых пазіцый, якія неабходна рэалізаваць ў 2016 годзе.
У першую чаргу, гэта праца па засваенні вытворчых магутнасцяў рэалізаваных інвестыцыйных праектаў экспартаарыентаваных вытворчасцей і пашырэнне асартыменту выпускаемай імі прадукцыі.
Прадугледжана таксама стварэнне новых экспартаарыентаваных прадпрыемстваў (вытворчасцяў), у тым ліку з прыцягненнем замежных інвестыцый. Найбольш перспектыўнымі вызначаны мэблевыя і пелетныя вытворчасці.
Запланавана работа па ўдасканаленні інфраструктуры экспарту, у тым ліку аптымізацыя і развіццё тавараправоднай сеткі. Будзе праведзены глыбокі аналіз работы дзеючых суб'ектаў тавараправоднай сеткі за мяжой.
Нізкаэфектыўнай плануецца рэарганізаваць (ліквідаваць), а ў краінах з найбольш перспектыўнымі рынкамі стварыць новыя.
Прадугледжана таксама пашырэнне рэкламных кампаній за мяжой, удзел арганізацый у міжнародных спецыялізаваных выставах, развіццё электроннага гандлю і больш шырокае выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій сеткі Інтэрнэт для прасоўвання прадукцыі.
Будзе працягнутая праца па цэнтралізацыі продажаў, правядзенню адзінай цэнавай палітыкі пры рэалізацыі драўнянай плітнай прадукцыі.
Найважнейшым напрамкам вызначана дыверсіфікацыя экспарту. Засваенне новых рынкаў збыту з'яўляецца стратэгічнай задачай для ўсіх прадпрыемстваў канцэрна. Будуць прыняты меры па пашырэнні прысутнасці айчынных вытворцаў на рынках Азіі, арабскіх дзяржаў, а таксама на рынках найбольш хутка растучых краін ЕС: Славакіі, Польшчы, Балгарыі, Румыніі, Венгрыі.
Апорнымі кропкамі пашырэння геаграфіі экспарту прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна ў 2016 годзе вызначаны такія прыярытэтныя рынкі як Турцыя, Іран, Пакістан, Іспанія, Італія, Францыя, Кітай і Егіпет.
Акрамя дыверсіфікацыі рынкаў, плануецца і таварная дыверсіфікацыя. Пастаўлена задача нарасціць вытворчасць і экспарт тавараў цэлюлозна-папяровай вытворчасці (газетнай паперы, розных відаў паперы і кардона).
Будзе працягнутая праца па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі.
Адной з найважнейшых задач па росту экспарту з'яўляецца фарміраванне канкурэнтаздольных цэн на прадукцыю. З гэтай мэтай рэалізуецца комплекс мер па зніжэнні матэрыялаёмістасці і агульных выдаткаў на вытворчасць прамысловай прадукцыі ў арганізацыях канцэрна.
Не застануцца без увагі і пытанні падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў знешнеэканамічных і маркетынгавых службаў прадпрыемстваў. У прыватнасці, на базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта будуць праводзіцца спецыяльныя курсы для кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў па спецыяльнасці «Маркетынг».
У цэлым рэалізацыя мерапрыемстваў плана дасць магчымасць захаваць і пашырыць пазіцыі прадпрыемстваў канцэрна «Белляспаперпрам» на знешніх рынках, павысіць эфектыўнасць і выніковасць маркетынгавай дзейнасці.
У цяперашні час прадпрыемствы канцэрна пастаўляюць сваю прадукцыю на рынкі 52 дзяржаў. Доля экспарту ў агульным аб'ёме вытворчасці складае 56,4%.