Асацыяцыя прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці створана ў Беларусі па ініцыятыве канцэрна "Белляспаперпрам".
Асацыяцыя зарэгістравана 27 студзеня 2016 г. у Галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Заснавальнікамі Асацыяцыі выступілі адны з найбольш буйных мэблевых і дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі: закрытае акцыянернае таварыства "Маладзечнамэбля" і адкрытае акцыянернае таварыства "Мінскпраектмэбля" канцэрна "Белляспаперпрам", а таксама Замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кронаспан» і Прыватнае вытворчае унітарнае прадпрыемства «НатАЛ-Мэбля».
Узначаліў асацыяцыю генеральны дырэктар ЗАТ «Маладзечнамэбля» Валерый Бушыла.
Прадметам дзейнасці асацыяцыі з'яўляецца аб'яднанне яе членаў для каардынацыі іх дзейнасці, прадстаўленне і адстойванне законных правоў, інтарэсаў членаў асацыяцыі, накіраваных на садзейнічанне ўстойліваму развіццю эканомікі Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне выканання параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Сёння ў Беларусі толькі мэблевых прадпрыемстваў больш за 300. Аднак яны не ўяўляюць сабой адзіную галіну, якая магла б кансалідавана больш інтэнсіўна развівацца і прыносіць значна большы эканамічны эфект.
У адзіны орган сёння аб'яднаны толькі 20 вытворцаў мэблі, якія ўваходзяць у склад канцэрна «Белляспаперпрам», астатнія прадпрыемствы разрознены, самастойна спрабуюць вырашаць свае праблемы і адстойваць інтарэсы. Асобным прадпрыемствам складана ўплываць на прыняцце рашэнняў, якія тычацца іх сферы дзейнасці, з-за адарванасці ад адзінай галіны яны часцяком застаюцца непачутымі і вымушаныя працаваць у тых умовах, якія фармуюцца без уліку іх меркавання.
Створаная Асацыяцыя прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці стане адзіным органам, які будзе каардынаваць дадзеную дзейнасць і прадстаўляць інтарэсы яе ўдзельнікаў у сферы лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Яна будзе садзейнічаць гарманічнаму, стабільнаму і паступальнаму развіццю агульнага рынку мэблевай і дрэваапрацоўчай прамысловасці рэспублікі. За кошт развіцця гэтага сектара вытворчасці будзе забяспечвацца комплекснае, а значыць больш эфектыўнае выкарыстанне драўняных рэсурсаў, якімі багатая Рэспубліка Беларусь.
Як адзначыў старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Юры Назараў, у Беларусі ёсць усё для больш дынамічнага развіцця мэблевай вытворчасці і павелічэння долі яе ўнёску ў ВУП краіны. "У першую чаргу ў нас ёсць ўласная сыравіна - лес, па-другое - мы пабудавалі заводы, якія выпускаюць шырокую лінейку драўняных пліт для мэблевых вытворчасцей, - падкрэсліў ён. - Акрамя таго, у Беларусі створаны спрыяльныя ўмовы для развіцця сярэдняга і малога бізнэсу. Вытворчасць мэблі - высокадаходная, перспектыўная сфера дзейнасці, у якой знойдзецца месца, як буйным кампаніям, так і больш гнуткім - малым прадпрыемствам. Таму прадметам дзейнасці асацыяцыі павінна стаць не толькі аб'яднанне існуючых вытворцаў мэблі, адстойванне іх правоў і інтарэсаў, але і садзейнічанне інвестыцыйнай дзейнасці у сферы дрэваапрацоўкі і мэблевай вытворчасці, стварэнне новых прадпрыемстваў і новых працоўных месцаў". Заснавальнікі Асацыяцыі ўпэўненыя, што аб'яднаўшы намаганні, мэблевыя і дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы стануць кансалідавана вырашаць свае пытанні, выступаць адзінай галіной і разам развіваць мэблевы бізнэс у Беларусі.