Два прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» прызнаныя брэнд-лідэрамі ў спажывецкай намінацыі прафесійнага конкурсу БРЭНД ГОДА-2015.
Брэнд-лідэрам у таварнай групе «Мэбля» названа гандлёвая марка ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў». У таварнай групе «Шпалеры» перамогу атрымаў брэнд "Гомельшпалеры".
Лідэры ў спажывецкай намінацыі вызначаліся шляхам нацыянальнага апытання насельніцтва. Жыхары Беларусі самі дзяліліся сваімі перавагамі з даследчым дэпартаментам кампаніі SATIO, якая і з'яўляецца арганізатарам конкурсу БРЭНД ГОДА. Фінальныя мерапрыемствы конкурсу адбыліся ў канцы студзеня ў Мінску.
БРЭНД ГОДА - гэта самая значная і яркая падзея ў сферы маркетынгу і брэндынгу ў Беларусі, у рамках якой узнагароджваюцца кампаніі, якія праявілі сябе ў конкурсным годзе.
Конкурс БРЭНД ГОДА накіраваны не проста на канстатацыю лідэраў, але і дае унікальную магчымасць прааналізаваць вопыт стварэння і прасоўвання вядучых марак, вывучыць дынаміку спажывецкіх паводзін на айчынным рынку.
Сёння «Пінскдрэў» займае вядучае месца ў Рэспубліцы Беларусь і СНД у галіне вытворчасці мэблі і дрэваапрацоўкі. Холдынгавая кампанія аб'ядноўвае шэраг прадпрыемстваў і дапаможных службаў. Прадукцыя "Пінскдрэў", якая адпавядае сусветным патрабаванням, паспяхова экспартуецца. Кампанія мае свае прадстаўніцтвы і пастаянных дзелавых партнёраў за мяжой.
Каштоўнасць мэблевых вырабаў холдынгу ў тым, што яны больш чым на 80% выкананы з натуральнай сыравіны. Асартымент мяккай і корпуснай мэблі перавышае 1,5 тыс. назваў.
УП "Гомельшпалеры" займае лідзіруючае становішча ў сваёй галіне, а выпускаемая прадпрыемствам прадукцыя карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на спажывецкіх рынках многіх краін, як у СНД, так і за яго межамі. Пазіцыю лідэра, пры адпрацаванай сістэме кантролю якасці, прадпрыемства падмацоўвае шырокім асартыментам, тэхналагічнымі перавагамі, магчымасцю выбару, які прадастаўляецца спажыўцу. Акрамя таго, «Гомельшпалеры» надае вялікую ўвагу экалогіі прадукцыі на ўзроўні сыравіны, тэхналогій і эксплуатацыі.