Актуальныя пытанні працоўнай моладзі ў арганізацыях ляснога комплексу былі разгледжаны 12-13 лютага на пасяджэнні Маладзёжнага Савета Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў лесу ў г. Маладзечна.
Мерапрыемства прайшло на базе ЗАТ «Маладзечнамэбля» канцэрна «Белляспаперпрам». Маладыя работнікі арганізацый канцэрна і лесагаспадарчых устаноў змаглі вывучыць на прадпрыемстве вопыт сумеснай работы наймальніка і прафсаюза, азнаёміцца з сучаснымі тэхналогіямі вытворчасці мэблі, якія ўкаранёныя на фабрыцы, ацаніць узровень працы кіраўніцтва з моладдзю. Удзельнікі пасяджэння абмяняліся думкамі, абмеркавалі пытанні работы Савета, намецілі мерапрыемствы на бліжэйшую перспектыву. У завяршэнне ўдзельнікі мерапрыемства наведалі музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі».
Паводле інфармацыі http://profles.by/