Сёння ў арганізацыях канцэрна «Белляспаперпрам» пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
У працоўных калектывах адбудуцца прыёмы і ўшанавання воінаў-інтэрнацыяналістаў. У арганізацыях канцэрна працуе больш за 150 чалавек, якія ў складзе савецкіх войскаў удзельнічалі ў грамадзянскай вайне ў Афганістане. Яны будуць адзначаны грашовымі выплатамі і ўвагай з боку калег.