Беларускія прадпрыемствы актывізавалі працу па дыверсіфікацыі экспарту. Свой прамысловы патэнцыял, у тым ліку ў сферы дрэваапрацоўкі, яны прадставілі ў Маскве. Спецыяльную прэзентацыю арганізавалі для паслоў краін Еўропы.
Еўрапейскі рынак ужо цяпер з'яўляецца другім па значнасці для беларускага экспарту. А ва ўмовах курсавых ваганняў праца ў ЕС становіцца асабліва выгоднай.
У Маскве прайшла прэзентацыя прадукцыі, з якой Беларусь выходзіць на міжнародныя рынкі. Канцэрн "Белляспаперпрам" прадставіў магчымасці пастаўкі ў краіны Еўропы драўляных дамоў, мэблі і іншай прадукцыі дрэваапрацоўкі.
На фота: удзельнікаў вітае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігар Петрышэнка