У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прынята атачаць асаблівым клопатам і ўвагай тых, хто стаў удзельнікам трагічных падзей у Афганістане. Не застаўся па-за ўвагай і Генадзь Плігаўка з г. Віцебска, які змагаючыся ў радах Савецкай Арміі, атрымаў найцяжкае раненне.
Генадзь Цімафеевіч трапіў на фронт у Афганістан адразу пасля заканчэння школы. У баі ён атрымаў цяжкую траўму пазваночніка, і проста цудам застаўся жывы. Перасоўвацца воін-інтэрнацыяналіст можа толькі з дапамогай інваліднай калыскі. Аднак, ён не здаецца, стараецца быць актыўным членам грамадства, уваходзіць у Асацыяцыю ветэранаў вайны ў Афганістане, па меры магчымасці ўдзельнічае ў памятных мерапрыемствах. Хоць, вядома, вялікую частку часу вымушаны знаходзіцца дома.
Нядаўна з дапамогай мясцовых органаў улады і добраахвотнікаў ён змог зрабіць рамонт у сваім пакоі. Добрым дадаткам да абноўленага памяшкання стаў падарунак ад прадпрыемства канцэрна «Белляспаперпрам» ААТ «Мінскпраектмэбля».
Інвалід Узброеных сіл першай групы Генадзь Плігаўка да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў атрымаў у выглядзе бязвыплатнай дапамогі мэблю для гасцінай - шафу з масіва драўніны «Верона».
Супрацоўнікі прадпрыемства самі даставілі і ўстанавілі мэблю Генадзю Цімафеевічу.
Ён выказаў словы вялікай удзячнасці за праяўленую ўвагу да яго патрэб і падтрымку.
Мы жадаем яму бадзёрасці духу, здароўя, шчырых і надзейных сяброў, міру і дабрабыту.