Пытанні падрыхтоўкі кадраў для прадпрыемстваў канцэрна «Белляспаперпрам» будуць разгледжаны сёння на сумеснай нарадзе з Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам.
На парадку пытанні размеркавання маладых спецыялістаў - выпускнікоў БДТУ 2016 года на прадпрыемствы канцэрна, а таксама пытанні падбору арганізацыямі канцэрна патэнцыйных абітурыентаў для падрыхтоўкі ў 2016-2017 гадах інжынерных кадраў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Акрамя таго, будуць заслуханы справаздачы кадравых службаў аб выніках праведзенай работы ў 2015 годзе.