Канцэрн "Белляспаперпрам" ажыццяўляе мерапрыемствы па рэарганізацыі двух адкрытых акцыянерных таварыстваў.
У адпаведнасці з загадам канцэрна ад 18 лютага 2016 года ў мэтах забеспячэння эфектыўнай работы, кансалідацыі дзейнасці, накіраванай на інтэграцыю вытворчых працэсаў і паглыбленне кааперацыйных сувязяў, праводзяцца мерапрыемствы па рэарганізацыі ААТ «Мінскпраектмэбля» і ААТ «Мінскмэбля» шляхам далучэння ААТ «Мінскмэбля» да ААТ «Мінскпраектмэбля».
Два прадпрыемствы канцэрна размешчаны ў Мінску, маюць значныя вытворчыя пляцоўкі і адміністрацыйныя будынкі. З мэтай аптымізацыі выдаткаў на вытворчасць, аб'яднання тэхналагічных ліній і кадравага патэнцыялу прадугледжваецца перанос вытворчасці ААТ «Мінскмэбля» на пляцоўку ААТ «Мінскпраектмэбля».
У перспектыве разглядаецца пытанне арганізацыі на месцы ААТ «Мінскмэбля» галіновага гандлёвага цэнтра (шоў-рума), у якім пакупнікам будзе прапанаваны ўвесь асартымент прадукцыі, што вырабляецца прадпрыемствамі канцэрна.
ААТ «Мінскмэбля» - сучаснае прадпрыемства, якое доўгія гады паспяхова працуе на рынку мяккай мэблі. За сваю 80-гадовую гісторыю фабрыка дасягнула высокіх вынікаў у выпуску якаснай і камфортнай мэблі.
Гісторыя ААТ «Мінскпраектмэбля» бярэ свой пачатак у 1944 годзе, калі ў Мінску была заснавана першая мэблевая фабрыка "Радзіма". У 1963 годзе на яе базе было створана эксперыментальнае канструктарска-тэхналагічнае бюро мэблі. Пасля шэрагу пераўтварэнняў у 1997 годзе створана адкрытае акцыянернае таварыства. Фабрыка вырабляе мэблю з древесностружечной пліты, абліцаванай натуральным шпонам бярозы ці дуба з элементамі масіва. На базе прадпрыемства функцыянуе Праектна-канструктарскае бюро, якое з'яўляецца органам па сертыфікацыі мэблі і вырабаў дрэваапрацоўкі. Бюро распрацоўвае розную тэхнічную дакументацыю, займаецца праектаваннем, дызайнам, праводзіць выпрабаванні.