За кошт рэалізацыі пяцігадовай праграмы па развіццю імпартазамяшчальных вытворчасцей прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» павялічылі гадавы аб'ём выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі ў 11 разоў да 249,5 млн даляраў ЗША.
За пяць гадоў (2011-2015 гады) канцэрн «Белляспаперпрам» рэалізаваў 12 імпартазамяшчальных праектаў у дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці.
За гэты перыяд выраблена імпартазамяшчальнай прадукцыі на суму 1,3 млрд. даляраў. Асвоены выпуск 45 відаў такой прадукцыі.
Прадпрыемствы пачалі выпускаць тавары, якія вырабляліся ў рэспубліцы ў недастатковай колькасці альбо не выпускаліся наогул.
Гэта пліты драўнянавалакністыя і драўняна-стружкавыя, фанера, папера і кардон немелаваныя, скрыні з гафрыраванага і негафрыраванага кардона, мяшкі папяровыя, кардон гафрыраваны, папера газетная і папера санітарна-гігіенічнага прызначэння, вырабы з яе і іншыя віды продукции. Акрамя таго, асвоены выпуск шпалер вінілавых, двухслаёвай паперы-асновы для шпалер і падлогавых ламініраваных пакрыццяў.
Рэалізацыя названых праектаў дазволіла значна палепшыць знешнеэканамічнае гандлёвае сальда канцэрна. Найбольшага паляпшэння ўдалося дасягнуць па такіх відах прадукцыі як ДСП і ДВП (рост на 92,7 млн дал. і 40,19 млн дал. адпаведна). Умоўная эканомія валютных сродкаў за кошт пастаўкі на ўнутраны рынак імпартазамяшчальнай прадукцыі прадпрыемствамі канцэрна "Белляспаперпрам" за пяць гадоў склала 495,8 млн даляраў.
У мэтах далейшага развіцця імпартазамяшчэння, нарошчвання вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі канцэрнам будзе працягнутая праца, арыентаваная на стварэнне магутнасцяў па глыбокай комплекснай перапрацоўцы драўніны з наступным выпускам прадукцыі з высокім дабаўленым коштам.