Работнікі арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам" узнагароджаны Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Заслужаныя ўзнагароды ім уручыў сёння ў Пінску намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка.

Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод вальшчыкаў лесу праходзяць на Палессі. "Лесаруб- 2015" сабраў больш за сорак лепшых вальшчыкаў лесу краіны.

Сёння ў Пінскім раёне ўдзельнікі чэмпіянату "Лесаруб-2015" будуць змагацца ў майстэрстве валкі лесу.

Урад гарантуе Белінвестбанку пагашэнне асноўнага доўгу і выплату працэнтаў за карыстанне крэдытам, што выдаюцца Беларускай лясной кампаніі.